Home

Advertisement

Customize

November 2009

S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930     

Tags

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com

Previous 20

Nov. 26th, 2009

Жарт

Зайшоўся салдат у адну хату, на старуху гаварыць:
- Бабушка, дай пакушаць.
- Садзісь, служывы, дам пакушаць.
А ў агародзе стаіць гэты домік, пчалыны.
- Бабушка, а што эта?
- Пшчолы.
-Такія маленькія. У нас у Расіі пчала як гусь, паўкілаграма мёду за раз ташчыць.
Гэта баба кажыць:
- А дзеткі, а як жа яна лезіць у эту дырачку?
- Пішчыць, но лезіць.

Запісана ў Астравецкім р-не

Nov. 24th, 2009

Вайнушка



Такое адчыванне, што ў войска свядома ідуць тыя, хто ў дзяцінстве не нагуляўся ў вайнушку. Я дык нагуляўся...

Nov. 18th, 2009

Памежная гісторыя

За рэчкай жыл сасед і мел пчолы. Ему нада падкармліваць, сахару нада, а в Беларусі его ілі не была, я не знаю, а ў нас в Літве, называлася, давалі. Мы плацілі. На нашу сем’ю восем кілаграм сахара на месяц. Па кілаграму на чалавека. А солі чатыры кілаграма мы палучалі. Такія ардара давалі і мы плацілі і палучалі. Так этат сасед з-за рэчкі: “Можа як купіця для нас?” Мама купіла, у Пабрадзе паехалі, купіла этаго сахару, а патом ведро і пашла нібы за вадой. Кажыцца, ні было нігды нікаво. І там баня ў іх стаяла недалеко рэчкі, мама бросіла в баню, ну там крыкнула, бо дом недалеко: “Заберыце!” І прыбяжала дамой, вот ззадзі і літовец: “Кур буваў?” Мама гаваріт: “Нідзе я не буваў. Хадзіла за вадой”. “Кур буваў? Вы!”, - ну, он па-літовску, не ўмеў па-польску. Жэ нарушалі граніцо. Ну, а мама муві: “Я не нарушала. Я тока во воду зачарпнула”. Бо калодца ў нас не было. І прышла. А он накрычал, накрычал, што падаст в эту камэндатуру, еслі будзіце нарушаць. Цяжэло нам была. Патом смотрым тока эці кабылы такія – у іх жаж герб. Слупы такія, сталбы былі памаляваны, пакрашаны. Такія – красны, чырвоны пояс ілі как. Так смотрым ужэ снялі эці кабылы! Божа, как нам весело было! Але Літва так і асталася ў нас Літва. Хоць не было. Патом рускія зашлі, всё-раўно ў нас – Літовская Рэспубліка называлася. Вот.
Запісана ў Астравецкім раёне

Nov. 4th, 2009

Памёр Клод Леві-Строс


Пытанне, якое апошнія дзесяць гадоў турбавала беларускіх этнолагаў, ці жывы яшчэ Клод Леві-Строс, перастала быць актуальным. Як перадае французская Le Monde,  дзед адышоў на той свет у ноч на мінулую нядзелю на 101 годзе жыцця. Тым самым заснавальнік цэлай школы ў этналагічнай навуцы, структуралізму, чарговы раз пацвердзіў правіла - этнолагі жывуць доўга. За сваё доўгае жыццё навуковец стварыў цэлую серыю выдатных этналагічных прац ("Самотныя тропікі", "Структурная антрапалогія", "Татэмізм сёння", "Міфалогікі", "Шлях масак" і інш.), якія ўжо даўно сталі класікай. Этнолаг вызначаўся сваёй прынцыповай гуманістычнай і антырасісцкай пазіцыяй у адносінах да культурнай разнастайнасці і развіцця чалавецтва.    

Nov. 2nd, 2009

Задушны дзень



Oct. 27th, 2009

Пра пітае



Шэрым змрочным восеньскім днём няблага пацягнуць бутэлечку другую піўка. Шкада толькі, зусім ня цешыць выбар бурштыновага напою у сучасных беларускіх крамах. Мала сказаць, што ён больш чым сціплы, вагаецца недзе паміж рысавай і кукурузнай крупамі. За апошнія тры гады колішнія патрыёты беларускага піва (якое б яно там ні было!) між волі пацягнуліся да паліцаў з замежнымі гатункамі – розніца ў кошце звялася да мінімуму. А яшчэ, піць імпартнае – стары савецкі стэрэатып. Нядаўна ў Вільні давялося назіраць наступную карціну: жанчына доўга вагалася паміж нелітоўскімі гатункамі піва (маўляў, літоўскае хай п’юць бамжы, патрыёты і турысты), урэшце хапанула пару пляшак “Крыніцы-1”, рэакцыя яе мужа, які знаходзіўся побач, была імгненнай: “Куды! Гэта ўкраінскае! Яно ж кіслае!!!” У выніку перавага была аддадзена расейскай “Балтыцы”…

Піўныя традыцыі – гэта не пра Беларусь. Прынамсі, не пра сучасныя беларускія бровары. Змяніўшы склад піва, пакідаюць ягоную старую назву. Даўшы новую назву, застаецца ўжо добравядомы смак. Змяняюцца складнікі, назвы, этыкеткі, пляшкі, коркі… Куды дзеніся, змяняецца свет! Зрэшты, якая розніца, якое піва – абы гарэлкі хапіла! 

З гэткімі тэмпамі, разнастайнасць беларускага піва звядзецца ад “Крыніцы-Адзінкі” да “Аліварыі-Дзесяткі”. Застанецца толькі праглядаць свой альбомчык з піўнымі этыкеткамі, па якіх яшчэ не так даўна можна было вывучыць ледзь не ўсю гісторыю Беларусі. А самае галоўнае вада, солад і хмель...

... )

Sep. 9th, 2009

Качую

За дзесяць год пражывання ў Менску змяніў шэсць месцаў жыхарства: тры бэдэўшныя інтэрнаты (тройку-двойку-адзінку) і тры здымныя кватэры. Нязменнае адно - адрас у інтэрнэце...

Aug. 26th, 2009

Крызіс

Бульба дробная, блін...

Віленчук



Tags:

Aug. 24th, 2009

Рука




 

Aug. 23rd, 2009

Месяц нараджэння




Для мяне чалавек, народжаны ў жніўні - нібы зямляк. Мой жнівеньскі зямляцкі хаўрус налічвае не адзін дзесятак чалавек. У ім не толькі мае родныя бабулі і цётка, але і сустрэтыя па дарозе жыцця сябры і знаёмыя. Гэта Алесь Юркойць, Саўлюс Багачунас, Валодзя Лобач, Дэйнюс Разаўскас і многія іншыя. Віншую ўсіх жнівеньскіх сяброў з Днём і Месяцам нараджэння! Для Вас, шаноўныя землякі, гэтая жнівеньская паштоўка! 

Aug. 22nd, 2009

Крочу далей



 
Нібы дваццаць сёмы кілометр...

Aug. 18th, 2009

Дзевяцікоп-магіла


Гэта Гадаўка было цэлы схрон. Называлі “Гадаўка”, бо надта гадства шмат было. І быў цэлы схрон людзей. Сільна было гадства і як правялі меліярацыю было цэла спасеня вёскі гэтай. Цэла спасеня гэтай вёскі. І як наяжджалі швэды… Так, каб вас не абмануць. Швэды як наяжджалі, цэла ўцекішка было швэдаў уцякаць на балата. Ужо яны з коньмі гэтаго балота не маглі ехаць, а людзі ўцякуць і схаваюцца.

І аж аднога разу ў вёску, хаты былі – окнэ засоваліся. Окнэ засоваліся, хаты былі курныя. Прышоў гаспадар дахаты – запаліў печ. Запаліў печ – аж налятаюць швэды! Ён не меў дзе дзецца, палез у дымаход, дзе дым ідзець, як мы называем, на гару схаваўся. Схаваўся ён і праз дым глядзіць, што робіцца. Швэд, каторы ўвайшоў, відзіць как васалó агонь гарыць. Цёпла. Падышоў, шашку (эта шабля па-нашаму) занёс палажыў на стол, а сам прышоў, той швэд, кала агню сеў і расхрыстаўся па-простаму. Аж у яго – ні мужчына, а жэншчына! Відзіць жэнскія грудзі. І заснула баба. Што ён будзе рабіць? Па-ціхонку, не разбудзіўшы гэтаго салдата, да стала ўкрадкам дайшоў і засёк яе. Забіўшы, цягне, а даўней былі разам з хатамі хлявэ. Цягне гэтаго нябожчыка пад каровы ў гной. Усё! Прапала…

Яны-жаж, этыя швэды, страціўшы эту жэншчыну, будуць мсьціць. Налапалі за яе дзевяць коп дзяўчат. Эта веле будзе. Па шэйдзесят у капе. Капа – шэйдзесят. Налапалі дзяўчат. І тых дзяўчат замардавалі там. Гэта дзе Дзевяцікоп-магіла. Казалі, на той обшчэй магілі расла асінá і тая асінá не была такая як асінá, але зачэпіш яе, то крывёй чырвона было. Чырвона было – гэта сок з яе, з тае магілы…

Запісана ў Воранаўскім р-не

Aug. 13th, 2009

Час збіраць... паданні




Паклаў у заплечнік дыктафон, фотаапарат, купіў смачных менскіх булак і хлеба для бабы Ніны, узяў пустыя слоікі і камандзіроўку ў Воранаўскі раён і паехаў у чарговую экспедыцыю. Дзён гэтак на пяць. Рупіць даведацца пра паходжанне цаглянага слупа ля Праважы...
Tags:

Aug. 11th, 2009

Замест карціны



Aug. 9th, 2009

Стары млынок



Aug. 3rd, 2009

Гэээй!


Сёлета хітом этнаграфічнай практыкі студэнтаў-беларусістаў на Віленшчыне стала песенка пра гарэлку - сапраўдны гімн віленскіх самагоншчыкаў!


варыянт 1 (ашмянскі)

Неяк думаў я ўпіцца,
Выгнаць водкі,
Пахмяліцца з тэй нядолі!
Гэээй!
З тэй нядолі!

Меў мукі пуды чатыры,
Заварыў за две гадзіны,
Спусціў дрожджы!
Гэээй!
Спусціў дрожджы!

Меў кацёл, вядзёр пяцёра,
Дастаў трубкі ў Грыгора,
Халадзельнік!
Гэээй!
Халадзельнік!

Усё ў ступку я саставіў,
Пад кацёл агонь падбавіў –
Пашло дзела!
Гэээй!
Пашло дзела!

Вышла першая бутэлька,
Будзя добрая гарэлка!
Ганю смела!
Гэээй!
Ганю смела!

Пад кацёл лажу я трэскі,
Надлятае паліцэйскі,
Бярэ водку!
Гэээй!
Бярэ водку!

Я да яго скочыў смела,
Кроў у жылах закіпела,
Узяў за глотку!
Гэээй!
Узяў за глотку!

Рукі-ногі мне звязалі,
Аб зямлю ж мяне брасалі
Гэтыя чэрці!
Гэээй!
Гэтыя чэрці!

Пака жыці я ‘шчэ буду,
Самагонку гнаць я буду
Аж да смерці!
Гэээй!
Аж да смерці! 

 

варыянт 2 (віленскі) )

Aug. 2nd, 2009

Вяртанне




Вярнуўся з Віленшчыны. Шчаслівы.

Jul. 19th, 2009

Вандрую



Да пачатаку жніўня - я на Літве!

Віленшчына vs Вільня




Бадай упершыню, едучы ў Вільню, не адчуваю наіўнага захаплення ад маючай адбыцца сустрэчы з горадам. Напэўна, гэтак надыходзіць расчараванне: Вільня даўно ўжо не тая, што запомнілася мне ў дзяцінстве, яна ўжо нават не такая, якой была гадоў дзесяць таму. Балазе, ад колішняй Вільні яшчэ засталіся яе ваколіцы – сярод узгорыстых палёў і брукаваных дарог, непраходных райстоў-балатоў і лясных гушчароў, касцельных мястэчак і выкшталцоных вёсак яшчэ блукае дух даўнейшага мяста! Тут можна адчуць сябе віленчуком куды больш чым у старым горадзе новай Вільні, поўным касавокіх турыстаў і недасведчаных мінакоў.

Хай сабе Віленшчына згубіла свой галоўны горад, але ж і сучасны Вільнюс гэтак і не скарыў самабытны край!     


Previous 20

Advertisement

Customize